![]() |
ГЕРЦЭНБЕРГ Леанард Георгіевіч доктар філалагічных навук, прафесар E-mail: ailouros34@gmail.com |
|
Леанард Георгіевіч Герцэнберг нарадзіўся 21 чэрвеня 1934 г. у Ліепаі (Liepāja, Libau), Латвія. Пасля далучэння Латвіі да СССР у 1941 г. ягоны бацька Георг Герцэнберг быў адпраўлены ў савецкі канцлагер, дзе й загінуў у 1942 г.; маці Ліна Граздэ з сынам былі ў якасці "спецперасяленцаў" высланыя ў Краснаярскі край. Там Л. Г. Герцэнберг скончыў школу і, не маючы дазволу пакінуць Сібір, вымушаны быў паступіць у адзіны даступны ВНУ - Лесатэхнічны інстытут. Яшчэ са школьнай лавы захоплены Сярэднім Усходам, ён пры першай магчымасці пакінуў тэхнічны ВНУ і, адпрацаваўшы два гады настаўнікам матэматыкі, у 1956 г. паступіў на ўсходні факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта на іранскае аддзяленне. Па заканчэнні універсітэта ў 1961 г. і адным годзе працы ў Бібліятэцы Акадэміі Навук Л. Г. Герцэнберг паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства, дзе не толькі напісаў дысертацыю пра шэраг хатанасакскіх тэкстаў («Язык хотаносакских буддийских памятников Т. 1-2. 504 с. и 142 с., 1966.), але й грунтоўна заняўся вывучэннем індаеўрапейскага параўнаўчага мовазнаўства. Ягоным настаўнікам у вобласці індаеўрапеістыкі быў выдатны класік і індаеўрапеіст І. М. Тронскі. Па заканчэнні аспірантуры Л. Г. Герцэнберг застаўся ў індаеўрапейскім сектары Інстытута мовазнаўства (цяпер - Інстытут лінгвістычных даследаванняў РАН) у якасці малодшага навуковага супрацоўніка і за больш чымсьці трыццаць гадоў прайшоў шлях ад гэтай пасады да пасады галоўнага навуковага супрацоўніка ў тым жа сектары; напрыканцы 60-х гг. па запрашэнні Ю. С. Маслава ён распачаў чытанне курса індаеўрапейскага параўнаўча-гістарычнага мовазнаўства ва універсітэце, прафесарам кафедры агульнага мовазнаўства якога ён з'яўляецца ў цяперашні момант. Цыкл лекцый "Уводзіны ў індаеўрапеістыку" змяшчае, апроч уласна ўводнага курса, спецкурсы па параўнаўчай акцэнталогіі індаеўрапейскіх моў, па аналізе старажытнаіндыйскіх, хецкіх, кельцкіх і іншых тэкстаў з індаеўрапейскім каментарам. На пачатку 80-х гг. Л. Г. Герцэнберг аьараніў доктарскую дысертацыю пра індаеўрапейскую прасодыку («Вопросы реконструкции индоевропейской просодики», 1983 г.). Ім апубліквана некалькі манаграфій ў вобласці іранскага і індаеўрапейскага мовазнаўства. Шмат часу і ўвагі Л. Г. Герцэнберг аддае навуковай працы студэнтаў, кіраўніцтву аспірантамі і дактарантамі, ягоныя вучні абаранілі больш за 25 дысертацый. Праз ягоную школу прайшлі практычна ўсе так ці йначай звязаныя з індаеўрапейскай праблематыкай лінгвісты сярэдняга і малодшага пакалення з Санкт-Пецярбурга, а таксама з многіх іншых гарадоў Расіі і СНД. Л. Г. Герцэнберг - бліскучы лектар і навукоўца-індаеўрапеіст - шырока вядомы ў многіх замежных краінах, дзе ён неаднаразова выступаў з лекцыямі і дакладамі: Germany (Berlin, Hamburg, Bamberg), U.S.A. (New York, Cambridge, Philadelphia, Baltimore, Princeton, Washington DC, Seattle, Eugene, Berkeley, Davis, Los Angeles, Saint Louis, New Orleans, Tucson, Chicago), Spain (Salamanca, Madrid, Sevilla, Malaga, Valladolid, Cuenca), the Netherlands (Leiden, Utrecht, Amsterdam), Italy (Catania, Palermo, Cosenza, Naples, Rome), Great Britain (Oxford), Austria (Vienna), Iran (Tehran, Qum, Isfahan), Sweden (Uppsala, Stockholm) і г. д. З 1992 г. Л. Г. Герценберг– сябра-карэспандэнт Istituto Italiano per l'Africa e l'Oriente. Кола навуковых інтарэсаў Л. Г. Герцэнберга незвычайна шырокае, яно змяшчае разнастайныя аспекты індаеўрапейскай праблематыкі (рэканструкцыя індаеўрапейскага вакалізму на падставе ўзаемадзеяння сегментнага і прасадычнага ўзроўняў, марфалагічная структура слова ў індаеўрапейскіх мовах, тэндэнцыі марфалагічнага развіцця і механізмы, што ляжаць ў іх аснове, этымалагічныя даследаванні). У цяперашні час Л. Г. Герцэнберг працуе над фундаментальным "Этымалагічным слоўнікам персідскай мовы", што ствараецца ў кампутарным выглядзе і бачыцца як вынік сінтэзу навуковых традыцый заходняга і ўсходняга мовазнаўства. Жанаты. Жонка Алена Уладзіміраўна Равуненкова - вядомы этнограф-інданезіст, вядучы спецыяліст у вобласці шаманізму, яны маюць дзвюх замужніх дачок. Любімымі членамі сям'і з'яўляюцца кот Сэр Джордж і кошка Дэйм Молі. Улюбёны занятак прафесара - чытанне.
| ||